Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 10:13, Обновлено 21 февраля 2022 в 14:50
Автор: Генец Л. И.
134 просмотра

Паважаныя калегі, вучні, бацькі!

        Віншуем усіх вас з Міжнародным днём мовы!

        Менавіта сёння, 21 лютага, усе мовы свету прызнаюцца роўнымі, бо кожная з іх жывая спадчына.

                        Мова родная, беларуская

                        Ты – мая назаўсёды любоў.

        Родная мова… Непаўторная, мілагучная і пявучая. У народа няма большага багацця, чым яго мова. Без мовы не можа існаваць і развівацца грамадства.

        Сёння ў свеце шмат прыгожых моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, блізкімі, сябрамі.

        Мы – беларусы. Родная мова наша – беларуская! Размаўляйце па-беларуску. Паспрабуйце сёння сказаць сваім блізкім “”Добры дзень!, “Вітаю”, “Дзякуй”, “Калі ласка”…

        “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай!” – казаў Францішак Багушэвіч.

        Сапраўды, не пакідайце яе і вы! Беражыце наша нацыянальнае хараство, багацце, беражыце душу нашай нацыі!

            З самай раніцы ў СШ№2 г.Бярозаўкі гучыць беларускае слова. Прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, на якіх вучні прапісалі абласную дыктоўку "Музей паэта", гучаць відэазапісы беларускіх вершаў і прозы, што дэкламуюць нашы дзеці, на перапынках праводзяцца гульні "Беларускія залацінкі-хітрынкі", "Навучы сябра гаварыць па-беларуску". Найбольшую цікавасць выклікала ў дзяцей інфармацыйная сцяна-афіша "Знаёмцеся: мемы на роднай мове!", складзеная вучнямі 8-11 класаў. Як жа цудоўна слухаць матчыну мову, родную мову і прызнавацца ёй у каханні!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.