Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

Дата: 13 февраля 2019 в 10:27, Обновлено 31 марта 2022 в 13:20
Автор: Ким С. В.

Игра "Найди пару . Сказочные принцессы и царевны" 

https://learningapps.org/watch?v=p6eyranzj21

"Паэт красы,святла,любві"

Віртуальная выстава да 130 -годдзя з дня нараджэння   Максіма Багдановіча

Вечна светлы i вечна дужы,

 Вечна юны, як наша зямля.

 Мы табой ганарымся — і плачам,

 Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым.

Нізка голаў схіляю, юнача,

Перад вечным глаголам тваім.

У. Караткевіч. «Багдановічу»

Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Творчасць – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ён вядомы як паэт- наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст. Але перш за ўсё Максім Багдановіч – арыгінальны паэт з высокім ідэйна-мастацкім узроўнем твораў, іх жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. Яго вершы поўныя шчырых і хвалюючых пачуццяў, адзначаныя тонкім псіхалагізмам, музычнасцю, эмацыянальнасцю. Спадчына выдатнага майстра стала каштоўным набыткам беларускай і сусветнай духоўнай культуры.

Максім Адамавіч Багдановіч нарадзіўся ў Мінску 9 снежня (27 лістапада старога стылю) 1891 г. Бацькі паэта былі інтэлігентнымі, высокаадукаванымі людзьмі. Адам Ягоравіч Багдановіч — педагог, дэмакрат па сваіх перакананнях — прымаў актыўны ўдзел у народніцкім руху, быў членам мінскай арганізацыі партыі «Народная воля». Усё сваё жыццё прысвяціў вывучэнню культуры і быту народа, вуснай народнай творчасці. Маці — Марыя Апанасаўна Мякота — працавала настаўніцай, любіла літаратуру і нават сама спрабавала пісаць апавяданні.

Для Вас  падрыхтаваны  агляд творчасці паэта, біяграфічнай  і літаратурна-крытычнай літаратуры аб яго жыцці і творчасці.

Багдановіч, М. Шыпшына : вершы, апавяданні, нарысы, крытыка,   публіцыстыка / Максім Багдановіч ; укладальнік С. Панізнік ; аўтар уступнага   артыкула Н. Гілевіч. — Мн.: Юнацтва, 1991. — 238 с., [1] л. партр.: іл. — (Шк. б-   ка).
 У зборніку класіка беларускай літаратуры прадстаўлена лірыка, пераклады з   Пушкіна, Гейнэ, Верлена і іншых майстроў мастацкага слова, крытыка,   публіцыстыка.

Багдановіч,М. Зорка Венера : Творы Максім Багдановіч ; уклад і прадмова   А. Клышкі. — Мінск : Мастацкая літаратура. — 1991. — 462 с.У кнігу ўвайшлі   выбраныя творы класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча: вершы   розных гадоў, пераклады і наследванні, апавяданніі нарысы, літаратурна-           крытычныя артыкулы публіцыстыка і лісты.

Багдановіч, М. Выбранае / Максім Багдановіч ; рэдактар А. Бачыла. — Мінск   : Мастацкая літаратура,1977. — 192 с.: іл. — (Б-ка беларускай паэзіі).
   Паэзія Максіма Багдановіча вызначаецца высокім грамадзянскім пафасам, глыбокім роздумам аб жыцці і каханні, непасрэднасцю і шчырасцю пачуццяў.

У кнізе сабраны лепшыя творы паэта.

Богданович М.Венок: Лирика: Для ст. шк. возраста/ Сост. и

пер. с белорус.Б Спринчан; Худож.А.А.Лапицкая. - Мн.: Юнацтва, 1991. - 126 с.: ил.

В сборнике произведений выдающегося мастера белорусской поэзии Максима Богдановича вошли полностью воссозданный на русском языке сборник "Венок", а также избранные стихотворения разных лет.

Багдановіч М.Вершы: Для сярэд. і ст. школ. узросту /Склад. М.А.Казбярук. - Мн.: Юнацтва, - 1981. - 127 с., іл.

У зборнік увайшлі лепшыя творы аднаго з таленавіцейшых беларускіх паэтаў, а таксама ўзоры яго перакладчыцкай работы.

Багдановіч М. Вершы. Выд. 2-е. Уступ. артыкул Н.Гілевіча. Іл.: М.Гуціева. Мн., "Народная аявета", 1973.224 с. з іл.

У зборнік уключаны лепшыя творы паэзіі М.Багдановіча аб прыгажосці прыроды,жыцця працоўнага народа, яго змаганні за лепшую долю.

 Багдановіч М. Маладзік. Лірыка. Складальнік А.Лойка. Мінск, "Беларусь", 1968. 292 с.

У зборнік увайшлі лепшыя лірычныя творы аднаго з таленавіцейшых беларускіх паэтаў, а таксама ўзоры яго перакладчацкай работы.

Барсток, М. М. Максім Багдановіч у школе / М. М. Барсток. – 3-е выд., перапрацаванае і дапоўненае. – Мінск : Народная асвета, 1991. – 109 с.

Прапануецца глыбокі аналіз творчасці таленавітага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Галоўная ўвага ўдзяляецца творам, вывучэнне якіх прадугледжваецца школьнай праграмай. У дадзеным выданні ў параўнанні з 2-м (выйшла ў 1974 г.) значна пашыраны і ўдакладнены звесткі аб творчасці і асобе паэта.
Матэрыял дапаможніка можна выкарыстать на ўроках беларускай літаратуры, на факультатывах і ў пазакласнай рабоце. Адрасуецца настаўнікам.

У безмежную даль : кніга пра Максіма Багдановіча : зборнік: для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / укладальнік і аўтар прадмовы С. С. Панізнік. — Мінск : Асар, 1996. — 432 с. : іл. — (Школьная бібліятэка).
У гэтай кнізе, акрамя падборкі твораў самога класіка, упершыню чытачу прапануецца анталогія літаратурных тэкстаў — паэтычныя творы, эсэ, літаратура-знаўчыя і літаратурна-крытычныя нарысы, успаміны, выказванні, аўтары якіх натхналіся творчасцю Максіма Багдановіча. Адрасуецца школьнікам, настаўнікам, студэнтам, усім прыхільнікам Багдановічавай творчасці.

Бачыла, А. Н. Дарогамі Максіма Багдановіча : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / А. Н. Бачыла. — 2-е выданне, перапрацаванае і дапоўненае. – Мінск : Народная асвета, 1983. — 104 с.
У кнізе расказваецца пра жыццёвы шлях выдатнага беларускага паэта. Цікавыя матэрыялы і дакументы дапамагаюць лепш уявіць характар М. Багдановіча, яго рознабаковыя інтарэсы, грамадскую дзейнасць, сямейныя ўзаемаадносіны, жыццёвае асяроддзе.
Рыхтуючы гэта выданне, аўтар дапоўніў кнігу пяццю новымі раздзеламі, дзе расказваецца пра хросную маці паэта В. Сёмаву, яго бацьку Т. Мякота і старэйшага брата Вадзіма, разглядаецца праблема прататыпа вобраза Веранікі з аднайменнай паэмы.
Кніга адрасуецца вучням і ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай.

<font color="#000000" face="georgia, serif">Знакамітыя песні, на вершы Максіма Багдановіча</font>

"Зорка Венера"

"Вераніка"

"Слуцкія ткачыхі"

“Ёсцъ паэты, якія пішуць творы, каб потым з ix выдаць выбранае, але ёсць i паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх i належыць Максім Багдановіч”.
Максім Танк

 

   



 



Акция "Подари книгу с любовью! проходит с 12 по 17 февраля! Школьная библиотека с огромной радостью и благодарностью примет от вас книги в дар (не старше 2000 года издания в хорошем состоянии)!




Виртуальная выставка книг-юбиляров 2021 года

Дни рождения бывают не только у людей, но и у книг. Предлагаем познакомиться с книгами-юбилярами 2021 г. и выбрать книгу для чтения.

Для кого-то эта встреча окажется первой, а кто-то сможет перечитать знакомые произведения, найти любимые строки, вспомнить любимых героев и рассказать о книге своим друзьям…Долголетие книги зависит от её читателей.

Судьба этих книг, чей юбилей сегодня,

сходна в одном - им суждена долгая жизнь.

С. Маршак

240 лет «Приключениям барона Мюнхгаузена» Р.Э. Распэ.

295 лет «Путешествию Гулливера» Дж. Свифта.

205 лет «Щелкунчику» Гофмана.

195 сборнику Гауфа «Волшебные сказки» («Калиф Аист», «Маленький Мук» и другие).

195 первому переводу сказок братьев Гримм В.А. Жуковского.

 165 лет издания сказки Ершова «Конёк-горбунок».

145 книге Марка Твена «Приключения Тома Сойера».

150 лет «Алисе в зазеркалье» Кэрролла.

95 лет отдельному изданию книги «Винни-Пух» А.А. Милна.

95 лет стихотворениям Чуковского «Путаница», «Телефон» и «Федорино горе».

85 лет сборнику детских стихотворений «Игрушки» Агнии Барто.

85 книге «Голубая чашка» А.П. Гайдара.

85 лет поэме Сергея Михалкова «Дядя Стёпа».

85 лет книге «Золотой ключик, или приключения Буратино» А.Н. Толстого.

80лет - «Честное слово» Л. Пантелеева

80 лет – «Тимур и его команда», Гайдар А. П.

70 лет издания «Приключений Чиполлино» Джанни Родари.

70 книге «Витя Малеев в школе и дома» Н. Носова.

65 повести «Бронзовая птица» А. Рыбакова.

65 лет – «Обыкновенное чудо», Е.Л. Шварц (1956)

65 лет – «Маленький Водяной», О. Пройслер (1956)

60 лет первому изданию книги «Он живой и светится» В.Ю. Драгунского.

55 лет первому изданию сборника Бориса Заходера «Товарищам детям».

55 лет – «Маленькое Привидение», О. Пройслер (1966)

50 лет – «Белый Бим, Черное ухо», Г.Н. Троепольский (1971)

55 лет книге «Крокодил Гена и его друзья» Э. Успенского

50 лет изданию «Трилогии о Незнайке» Носова.


Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.