Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У дапамогу вучню

Дата: 5 декабря 2016 в 12:16, Обновлено 19 января 2022 в 09:17
Автор: Ким С. В.

 

 

 

 

ПІШЫ асобна:

Абмежавана годны, залежны, дзеяздольны, распаўс.

Аб’ектыўна магчымы, існуючы, абумоўлены,заканам.

Абсалютна адмоўны, белы, бясспрэчны, выпадковы, дакладны, сухі, круглы, спакойны, правільны.

Агрэсіўна настроены.

Аднабока адукаваны, афарбаваны, накіраваны.

Адназначна трактуемы, выражаны.

Аднародна асветлены, афарбаваны, арыентаваны.

Арфаграфічна правільны, складаны.

Асіметрычна размешчаны, пабудаваны, раскіданы.

Афіцыйна аформлены, засведчаны, прызнаны.

Багата упрыгожаны, насычаны, дэкарыраваны.

Вертыкальна клеены.

Генетычна блізкі, далёкі, зададзены, устойлівы.

Груба ачышчаны.

Дастаткова выражаны, высокі, вядомы, вялікі, шырокі, моцны, складаны, цвёрды.

Добра абсталяваны, арганізаваны, складзены, узбр.

Дрэнна асветлены, выражаны, афарбаваны.

Жыццёва канкрэтны, праўдзівы, рэальны.

Значна больш, менш, ніжэйшы.

Ідэальна прамы, добры, правільны, зроблены.

Ідэйна блізкі, нявытрыманы.

Інструментальна апрацаваны.

Інтуітыўна знойдзены, успрыняты.

Інтэлектуальна багаты, насычаны, развіты.

Калектыўна зроблены.

Кантэкстуальна абумоўлены, залежны.

Капітальна адрамантаваны, пабудаваны.

Класічна выражаны, правільны, строгі.

Класава абмежаваны, варожы.

Крытычна настроены.

Легальна дзеючы, існуючы.

Лексічна дакладны, поўны.

Максімальна аддалены, адкрыты, высокі, глыбокі, дакладны, сціснуты, аб’ектыўны.

Маральна ўстойлівы.

Матэрыяльна адказны, залежны, зацікаўлены.

Непасрэдна вінаваты, дзеючы.

Нерацыянальна выкананы, размешчаны.

Нераўнамерна нагрэты, размеркаваны.

Палітычна адсталы, суверэнны, граматны, моцны.

Папарна злучаныя, паралельныя.

Папулярна выкладзены.

Папярочна размешчаны.

Патрыятычна настроены.

Паэтычна напружаны, прыўзняты, усхваляваны.

Педагагічна запушчаны, правільны, эфектыўны.

Практычна белы, здаровы, роўны, чысты.

Прафесійна шкодны, падрыхтаваны, выкананы.

Псіхалагічна глыбокі, дакладны, зразумелы.

Сацыяльна насычаны, абумоўлены, абмежаваны.

Семантычна блізкі, розны, неаднародны.

Сістэмна абумоўлены.

Смяртэльна хворы, небяспечны, ранены, ядавіты.

Спецыяльна апрацаваны, афарбаваны.

Сумесна напісаны, утвораны, выпрацаваны.

Тэарэтычна прадказаны, абгрунтаваны.

Тэрытарыяльна аддалены, размешчаны.

Тэхнічна абгрунтаваны, бездакорны, немагчымы, складаны, мэтазгодны.

Умоўна залічаны, асуджаны, прыгодны.

Фактычна выкананы, незалежны.

Фізічна моцны, немагчымы.

Фізіялагічна актыўны, шкодны, неабходны.

Функцыянальна блізкі, няпоўны, абумоўлены.

Хімічна аднародны, інертны, чысты.

Экалагічна граматны.

Эканамічна актыўны, важны, самастойны.

Эксперыментальна даказаны.

Ярка выражаны, размаляваны.

Памятай, што правільна казаць:

Два  алоўкі, тры яблыкі,чатыры крэслы;

Выбачаць брату, дзякаваць мне, дараваць ёй;

Пайсці па ваду, ехаць па дачку, паслаць па ўрача;

Пайсці,адправіцца, выбрацца,паехаць У маліны,ягады, грыбы, рыбу,моркву, шчаўе,дровы, буракі,апенькі, журавіны…

Жартаваць, кпіць,смяяцца, здзекавацца З яе,сына;

Ажаніцца З ёй, Васем, Нінай;

Лепшы, старэйшы, мацнейшы ЗА ўсіх,мяне;

Хворы, хварэць НА грып, коклюш;

Метраў, кіламетраў ЗА сем;

Ісці ПА дарогах, сумаваць ПА родных;

Спазніўся ПРАЗ дождж, плакала ПРАЗ цябе;

Заехаў па дзяцей,пазычыла сякеры, нажа,нітак…

Павезлі ў млын;

Бачыў на свае вочы, чуў на свае вушы, хата на тры пакоі, сабраліся а … гадзіне, пісаць на адрас;

Казаць, думаць, гаварыць,разважаць ПРА нешта.

Віды сувязі слоў у словазлучэннях:

-дапасаванне(мой тата,два сталы,наш клас,пяты клас, зялёная трава,асушанае балота);

-кіраванне(расце ў лесе,смех малога,секчы дровы,пісаць дыктант,сустрэў яго,ісці паўз лес);

-прымыканне(добра вядомы,жаданне вучыцца,хутка ісці,есці не спяшаючыся,пячэ па-майску).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.