Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы, літаратуры і культуры

Дата: 10 марта 2014 в 15:02, Обновлено 10 марта 2014 в 15:12
808 просмотров

Тыдзень беларускай мовы,

літаратуры і культуры

Ужо стала добрай традыцыяй штогод праводзіць у школе прадметныя тыдні і дэкады, якія садзейнічаюць пашырэнню кругагляду вучняў, павышэнню агульнай культуры і развіццю асобы навучэнцаў. Не стаў выключэннем і нынешні навучальны год. Так, з 20 лютага па 27 лютага у школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы, літаратуры і культуры. Як звычайна, была агаворана галоўная умова Тыдня: ўсім без выключэння вучням і настаўнікам размаўляць па-беларуску. Беларуская мова загучала ўсюды: на перапынках, на ўроках (не толькі беларускай мовы і літаратуры), у сталоўцы, у прыватных гутарках вучняў.

Распачаўся Тыдзень правядзеннем Рэспубліканскага конкурсу “Буслік – 2014”, у якім прынялі ўдзел 79 вучняў школы. У Дзень роднай мовы была арганізавана алімпіяда па беларускай мове і літаратуры. Яе пераможцамі сталі:

Зубрык Вікторыя (5 клас)

Чуйко Арына (6 “А” клас)

Лапато Ульяна (7 “А” клас)

Несцер Дзмітрый (8 “А” клас)

Віншуем нашых пераможцаў і жадаем ім поспехаў на раённым этапе!

Працягам Тыдня стала віктарына па праказках “Ад прадзедаў спакон вякоў…”, якая была праведзена для вучняў 4-6 класаў. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі з вялікай ахвотай выконвалі заданні, звязаныя з духоўнай спадчынай нашых продкаў: пабылі і даследчыкамі, і перакладчыкамі, і артыстамі, і аўтарамі ўласных прыказак.

У суботні дзень для вучняў школы была наладжана экскурсія-выстава

З вялікім  поспехам прайшоў “Турнір рыцараў слова” для вучняў 7-8 класаў. Яго ўдзельнікі (Алеферовіч М., Міхалкевіч Я., Несцер Д., Раманоўскі У., Дробуш У., Пенда У.) змагаліся за тытул “Рыцар слова”. Найбольшых поспехаў дабіўся Міхалкевіч Я. Ён і стаў пераможцам турніру. Астатнія атрымалі іншыя тытулы:

званне “Рыцар “Дамскі ўгоднік” дасталася Несцеру Д.,

“Рыцар “Адважнае сэрца” – Раманоўскаму У.,

“Рыцар “Дон Кіхот” – Алеферовічу М.,

“Рыцар-інтэлектуал” – Пенда У.,

“Рыцар “Майстар вершаванага радка” – Дробуш У.

Найбольш запамінальным для вучняў стаў Дзень дублёра, калі вучні 10-11 класаў праводзілі ўрокі беларускай мовы і літаратуры ў 3-6 класах. Настаўнікі-дублёры (Майсейчык Н., Чылека Ю., Пікта Я., Лазуткіна Н., Мінько Д., Авакімян М., Звярко Р.) аказаліся надзвычай лаяльнымі настаўнікамі (не жаднымі на адзнакі!).

На перапынках таксама было вельмі весела: вучні 1-5 класаў з ахвотай прымалі ўдзел у беларускіх народных гульнях, якія для іх арганізавалі старшакласнікі.

У сераду былі наладжаны “Вячоркі ў Паўлінкі”. Песні, скокі, народныя прыгаворкі не аставілі раўнадушнымі нікога з прысутных. Цярэшка, Паўлінка, пан Быкоўскі павесялілі гледачоў. Для дзевяцікласнікаў ў гэты ж дзень праводзілася інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

“Самым смачным” днём Тыдня быў чацвер.  Вучні 1-4 класаў і іх бацькі арганізавалі сапраўдныя святочныя сталы ў рамках Свята “Беларускія прысмакі”: бліны, аладкі, грыбы, пірагі, агуркі – усяго не пералічыш! Ніхто галодным не застаўся!

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.